Адміністрацыйныя працэдуры - Аршанскі лясгас

Інфармацыя для насельніцтва. Для набыцця дроў, вы можаце звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Кантакты ў раздзеле *Лясніцтва*.

Адміністрацыйныя працэдуры

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Аршанскiм лясгасам па заявах грамадзян і юрыдычных асоб 

Адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да юрыдычных асоб ажыццяўляюцца Аршанскiм лясгасам у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. №548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".

Для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры зацікаўленая асоба (грамадзянін або юрыдычная асоба) падае ва ўпаўнаважаны орган толькі дакументы, прадугледжаныя:

для грамадзян: Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" (у адносінах да заяў грамадзян);

для юрыдычных асоб: Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. №548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 27 снежня 2006 г. "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" рэжым работы ўпаўнаважанага органа, які ажыццяўляе прыём грамадзян, у тым ліку з заявамі аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, павінен пачынацца ў працоўныя дні не пазней за 8.00 альбо завяршацца не раней за 20.00, у тым ліку пры неабходнасці і па рашэнні кіраўніка - у суботу (або) нядзелю. 

 

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Аршанскiм лясгасам па заявах грамадзян.

 

Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 N 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".

Адмецце якасць аказаных паслуг на партале рэйтынгу паслуг "Якасць-паслуг.бел"














Забронировать домик охотника